Пачалі крымінальную справу супраць настаўніка геаграфіі
Супраць настаўніка геаграфіі Руслана Садаўнічага пачалі новую крымінальную справу па двух артыкулах.
Artykuł Пачалі крымінальную справу супраць настаўніка геаграфіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Супраць настаўніка геаграфіі Руслана Садаўнічага пачалі новую крымінальную справу па двух артыкулах.
Яму інкрымінуюць гвалт ці пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і абразу прадстаўніка ўлады. У 2020 годзе Садоўнічы працаваў у складзе вучастковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, але адмовіўся ставіць подпіс у пратаколе.
Настаўніка абвінавацілі ў тым, што ён нібыта напісаў шмат абразлівых паведамленняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і іх блізкіх. А 21 лютага мінулага года яго асудзілі на 3,5 гады зняволення.
Палітвязня таксама ўнеслі ў „спіс тэрарыстаў”. Ён адбывае пакаранне ў бабруйскай турме.
Artykuł Пачалі крымінальную справу супраць настаўніка геаграфіі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.