Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2023

Агляд прэсы: сімвалы новай палітыкі

0

Расейская загадка Лукашэнкі. Ваенныя аб'екты ў Іране атакаваны дронамі на фоне міжнародных намаганняў па антыядравым стрымліванні Тэгерана. Грэчаскі Уотэргейт. У Фінляндыя кітайскія панды выклікалі ўрадавыя спрэчкі.

Artykuł Агляд прэсы: сімвалы новай палітыкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Расейская загадка Лукашэнкі. Ваенныя аб’екты ў Іране атакаваны дронамі на фоне міжнародных намаганняў па антыядравым стрымліванні Тэгерана. Грэчаскі Уотэргейт. У Фінляндыя кітайскія панды выклікалі ўрадавыя спрэчкі. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Лукашэнка – немагчымы трапач, схільны выбалтаць нават відавочна канфідэнцыйныя звесткі. Эмацыйна нястрыманы і прамалінейны, ён увесь навідавоку, але ж «загадка Лукашэнкі» існуе. Чаму, будучы «адзіным саюзнікам» Масквы, ён не прыняў непасрэднага ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны, і яму за гэта нічога не было?», – задаецца пытаннем расейскае незалежнае выданне Graniru.

«Лукашэнка хваліць Украіну за тое, што тая «не паддаецца на правакацыі», і намякае на нейкія закулісныя сепаратныя перамовы з ёй. У той жа час, быўшы прызнаным «суагрэсарам», ён пазбег жорсткіх санкцый, аналагічных тым, што ўводзіліся супраць Расеі. Не кажучы ўжо пра тое, што Ўкраіна не нанесла па тэрыторыі Беларусі ніводнага мэтанакіраванага ўдару. Ходзяць чуткі, да гэтага часу жорсткія санкцыі супраць Лукашэнкі не ўводзіліся менавіта па просьбе Украіны. Існуе спакуса даць гэтаму ўсяму максімальна простае тлумачэнне. З пункту гледжання Масквы: не вельмі параскідваешся саюзнікамі, калі ён у цябе адзін. З гледзішча Ўкраіны і Захаду: навошта пашыраць эскалацыю, калі можна гэтага пазьбегнуць? Да таго ж дапамагае Лукашэнку штучна створаны пэўна ім жа палітычны міф: аб адчайным супраціве свавольнай марыянеткі свайму гаспадару, якому ніяк не ўдаецца прымусіць яе гуляць па сваім сцэнары. Менавіта гэты міф ляжыць у аснове часам парадаксальна мяккага стаўлення да Лукашэнкі ў Еўропе і Ўкраіне. Але ж варта нагадаць, што Лукашэнка да прыходу Пуціна ў Крэмль быў актарам расейскай палітыкі. Можна быць упэўненым, што Лукашэнка ўсё гэтак жа разлічвае сарваць вялікі куш. А Пуцін, як і Ельцын у свой час, не збіраецца гэты куш яму аддаваць. Беларускую армію задзейнічаюць у вайне з Украінай, калі апошнім сродкам застанецца толькі ядзерны ўдар», – прагназуе расейскае незалежнае выданне.

У ноч на 29 студзеня ў Іране адбылася серыя выбухаў. З розных крыніц вядома аб выбухах у пяці гарадах, дзе знаходзяцца стратэгічныя аб’екты. Улады Ірана пацвярджаюць толькі адну атаку, на цэнтр вытворчасці боепрыпасаў у горадзе Ісфахан, заяўляючы, што яе вынікам сталі «нязначныя пашкоджанні». Адказнасць за напады ніхто на сябе не ўзяў. «Афіцыйныя асобы Ізраілю сітуацыю не каментуюць. Аднак у амерыканскай адміністрацыі пацвярджаюць, што за начным нападам стаіць Ізраіль», – піша амерыканскі часопіс The Wall Street Journal.

«На мінулым тыдні Злучаныя Штаты правялі буйнамаштабныя вайсковыя вучэнні з Ізраілем, якія, па меркаванні шэрагу экспертаў, павінны былі стаць недвухсэнсоўным пасланнем Ісламскай Рэспубліцы. Кіраўнік ЦРУ Уільям Бернс, які знаходзіўся з візітам у Ізраілі, на высокім узроўні абмяркоўваў іранскую ядзерную праграму, пастаўкі іранскай зброі Расеі і барацьбу з Іранам у рэгіёне. Былы камандуючы ВМС Ізраіля Эліэзер Маром заявіў, што Іран знаходзіцца на парозе атрымання ядзернай зброі і лепш атакаваць яго «цяпер, чым апасля». За некалькі гадзін да нападу дронаў на іранскія аб’екты прэм’ер-міністр Біньямін Нетаніяху заявіў, што ўначы краіна зробіць «некалькі неадкладных крокаў», накіраваных на барацьбу з тэрарызмам. Той жа ноччу на паўночным захадзе Ірана адбыўся землятрус сілай 5,9 балы, у выніку якога загінулі сама меней тры чалавекі і больш за 800 атрымалі раненні. У Ірана ёсць некалькі вядомых аб’ектаў ядзерных даследаванняў у рэгіёне, у тым ліку завод па канверсіі ўрана», – паведамляе амерыканскае выданне.

У Грэцыі працягвае набіраць абароты нашумелая справа з праслухоўваннем тэлефонных размоваў: апазіцыйная партыя СІРЫЗА паставіла пытанне аб вотуме недаверу прэм’ер-міністру Міцотакісу. Старшыня партыі СІРЫЗА Цыпрас абвінавачвае Міцотакіса ў хлусні і не верыць сцвярджэнням апошняга, што ён не ведаў пра тое, што грэчаскія спецслужбы праслухоўваюць тэлефонныя размовы палітыкаў, міністраў, вайскоўцаў і журналістаў. Прэса не сквапіцца на крытыку. Так грэчаскі партал Documento папярэджвае аб спробах шантажу.

«Праверка ADAE (Агенцтва па бяспецы і канфідэнцыйнасці камунікацый), праведзеная па даручэнні старшыні левай апазіцыйнай партыі СІРЫЗА Алексіса Цыпраса, паказала, што спісы, апублікаваныя Documento, з’яўляюцца сапраўднымі. Фактычна пад кантролем аказалася ўсё кіраўніцтва ўзброеных сіл, а таксама міністры, дарадцы прэм’ер-міністра, журналісты, пракуроры і важныя людзі на адказных пасадах. Іншымі словамі, як мы пісалі на працягу некалькіх месяцаў, Грэцыя і яе дзяржаўныя ўстановы аблытаныя сеткай сачэння. Гэта значыць такой сеткай, якая выкарыстоўваецца для збору інфармацыі і яе задзейнічання для шантажу афіцыйных органаў дзяржавы», – канстатуе грэчаскае выданне.

У 2018 годзе Фінляндыя арандавала ў Кітая двух панд, і з тых часоў яны знаходзяцца ў заапарку горада Эхцяры. Выдаткі на іх утрыманне – а гэта 1,5 мільёны эўра за год за арэнду жывёл, пракорм і догляд – зараз сталі прадметам спрэчак. Прапанова ўрада выдзеліць заапарку пяць мільёнаў еўра была сустрэта крытыкай, у тым ліку і таму, што адразу двое міністраў правячага кабінета абіраліся ад акругі Эхцяры. Сам заапарк не супраць адправіць жывёл назад у Кітай. Прэса бачыць у тым, што адбываецца, яшчэ і міжнародную палітычную падаплёку. «Наогул не трэба было пападаць у пастку гэтай «пандавай» дымпламатыі», – з такой крытыкай выступае фінская газета Helsingin Sanomat.

«Гэтыя панды – частка кітайскай канцэпцыі «мяккай сілы», важны інструмент дыпламатыі і гандлёвай палітыкі Пекіна, а ў канчатковым рахунку – і пытанне прэстыжу. Прывозіць гэтых панд у Фінляндыю з самага пачатку быў памылкай. Фінляндыя ахвотна засунула галаву ў прапанаваную Кітаем пятлю, а зараз як з яе вырвацца? Цяперашняя дыскусія адбываецца на фоне абмеркавання планаў па зніжэнні залежнасці ад Кітая. Панда ў Эхцяры – такі ж сімвал наіўнасці, як і інвестыцыі фінскіх кампаній у Расею, якія цяпер даводзіцца адклікаць», – падкрэслівае фінскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд прэсы: сімвалы новай палітыкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин поздравил Путина со вступлением в должность президента России





Москва

Ирина Струнова стала Терапевтом года


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: В дома и соцобъекты Москвы будет возобновлена подача тепла



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Филипп Киркоров

«Смотрю в зеркало и говорю: ну красивый!»: Филипп Киркоров отметит день рождения в «Шоу Воли» на ТНТ




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Матч ЦСКА - "Рубин" завершился со счетом 2:2

К.ВАЛИЕВА, 23 КИТАЙЦА, WADA помогают раскрыть сеть секретных преступных отделов. Дело Скрипалей можно дополнить с пользой.

Росгвардия приняла участие в обеспечении безопасности при проведении футбольных матчей в Москве


Андрей Рублёв

Рублев о победе на "Мастерсе" в Мадриде: у меня нет слов



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Настроение

Северный калейдоскоп



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России