Зянон Пазьняк наведаў пазіцыі палка Каліноўскага ў Бахмуце
На мінулым тыдні палітык наведаў Кіеў, дзе сустрэўся з байцамі палка Каліноўскага і ўкраінскімі палітыкамі.
Artykuł Зянон Пазьняк наведаў пазіцыі палка Каліноўскага ў Бахмуце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Фота з наведвання Зянонам Пазьняком Бахмута выклалі ў тэлеграм-канале палка Каліноўскага. На мінулым тыдні палітык наведаў Кіеў, дзе сустрэўся з байцамі палка Каліноўскага і ўкраінскімі палітыкамі.
Па стане на канец студзеня за горад Бахмут ідуць напружаныя баі. Горад знаходзіцца пад кантролем Украіны, але штодзённа падвяргаецца масавым абстрэлам расейцаў.
Нагадаем, 25 студзеня ўкраінскае вайсковае кіраўніцтва прызнала страту гораду Салядар.
Artykuł Зянон Пазьняк наведаў пазіцыі палка Каліноўскага ў Бахмуце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.