Дабрачынны фонд «Дар» дапамагае беларускім і ўкраінскім уцекачам
Фонд ужо год як дзейнічае ў Варшаве. На дапамогу яму прыйшоў нашчадак князёў Святаполк-Чацвярцінскіх - пан Альберт Чацвярцінскі, бацькі якога родам з Гарадзеншчыны.
Artykuł Дабрачынны фонд «Дар» дапамагае беларускім і ўкраінскім уцекачам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Варшаве ўжо год як дзейнічае дабрачынны фонд «Дар», размешчаны ў касцёле Святога Аляксандра. Фонд аказвае гуманітарную дапамогу беларусам і ўкраінцам. На дапамогу «Дару» прыйшоў нашчадак князёў Святаполк-Чацвярцінскіх – пан Альберт Чацвярцінскі, бацькі якога родам з Гарадзеншчыны.
Ён заснавальнік дабрачыннага фонду «Прамэтэуш» для пажылых людзей у Варшаве, кажа Леакадзія Коян:
–Мы даведаліся, наколькі гэтыя сем’і маюць шматвекавую традыцыю дабрачыннасці і сацыяльнай адказнасці. Мне б хацелася, каб кожны беларус такім быў. Яны нам далі прадуктовую дапамогу. І большая частка ўжо накіраваная на дапамогу сем’ям палітвязняў.
Паводле Леакадзіі, пан Альберт будзе дапамагаць рэчамі, прадуктамі і лекамі. А яшчэ Леакадзія Коян і яе памочніца Ірына Кашавар ствараюць праекты з удзелам Аляксандры Герасімені, якая будзе навучаць бясплатна беларускіх дзетак плаванню. Таксама ў плане праект па працы з пажылымі людзьмі, якім найбольш патрэбна дапамога.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Дабрачынны фонд «Дар» дапамагае беларускім і ўкраінскім уцекачам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.