Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Январь
2023

У Вільні пройдзе фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова

0

Штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца 10-12 лютага.

Artykuł У Вільні пройдзе фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца 10-12 лютага ў Вільні. У праграме фестывалю, які пройдзе на трох культурніцкіх пляцоўках, апроч уласна паэтычных чытанняў, – абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, прэзентацыі 100 кніг серыі „Паэты планеты” і 10 новых беларускіх паэтычных зборнікаў.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ:

Першы дзень

10 лютага (пятніца), Літоўскі Дом пісьменніка (K. Sirvydo g. 6)

Адкрыццё фестывалю а 18.30.

  • Цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова
  • Міжнародныя паэтычныя чытанні (Беларусь, Літва, Нарвегія, Польшча, Швецыя)
  • Выступ гурта “Беларускі цуд”

Другі дзень

11 лютага (субота), Бар-клуб Paviljonas (Pylimo g. 21)

Пачатак а 13.00

13.00-13.45.

  • Круглы стол – прэзентацыя праекта аўдыякніг “Кнігі без літар”. Мадэруе Яраслаў Іванюк, Fundacja Kamunikat.org.

13.50-15.30

  • Юбілейная імпрэза серыі “Паэты планеты” з нагоды 100-га выпуску і прэзентацыя навінак (2020-2023). Сусветна вядомых аўтараў ва ўласных перакладах прадставяць Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. У межах імпрэзы – прэзентацыя “Выбранага” Міхася Стральцова.

15.30-16.00

  • Нобель для Беларусі. Прэзентацыя кнігі “Алесь” пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцы і пісьменніка Алеся Бяляцкага. Мадэруе Таццяна Нядбай.

16.10-18.00

  • “З’явіцца новы”: 10 паэтычных кніг 2022-2023 гадоў (выступы-прэзентацыі Альгерда Бахарэвіча (“Вершы”), Насты Кудасавай (“Побач”, „Я працягваю”), Марыі Мартысевіч (“Водападзел”), Дзмітрыя Строцава (“Улей”), Віктара Сямашкі (“Аўтар мае рацыю заўжды”), Юлі Цімафеевай (“Воўчыя ягады”, “Мінск. Горад, якога мне не стае”, “Motherfield”), Ганны Янкуты (“Канстытуцыя”).

18.10-19.00

  • Прэзентацыя анталогіі беларускай паэзіі на літоўскай мове “Baltaі – Raudonaі – Baltaі” (мадэрацыя – Марыюс Бурокас, Вітас Дэкшніс).

19.00-22.00

  • Ноч паэзіі (мадэратар Андрэй Хадановіч; Андранік Антанян, Алесь Аркуш, Альгерд Бахарэвіч, Сабіна Брыло, Анатоль Івашчанка, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Ванда Марціньш, Алег Мінкін, Таццяна Нядбай, Дзмітры Плакс, Дзмітры Строцаў, Андрэй Сцепанюк, Віктар Сямашка, Сяргей Сыс, Юля Цімафеева.

Трэці дзень

12 лютага (нядзеля), а 18.00.

Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, Цэнтр беларускай супольнасці ў Вільні (Vilniaus g. 20).

Андрэй Хадановіч. Greatest Hits: паэзія, пераклады, музыка.

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” запачаткаваны ў 2012 годзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускім ПЭН-цэнтрам, ліквідаванымі ў 2021 г. У розныя гады ўдзельнікамі фестывалю былі паэты з Беларусі, Германіі, Ісландыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі. Сярод традыцыйных мерапрыемстваў фестывалю – паэтычныя чытанні, круглыя сталы і дыскусіі, прэзентацыі кніг арыгінальнай і перакладной паэзіі, кніжных серый, музычныя выступы і г.д. Сёлета асноўным арганізатарам фэсту з’яўляецца Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Партнёрамі і суарганізатарамі фестывалю выступаюць Літоўскі саюз пісьменнікаў, Шведскі саюз пісьменнікаў, Нарвежскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча, Цэнтр беларускай супольнасці ў Вільні, Літоўскі пісьменніцкі клуб, клуб „Павільёнас”.

Паводле прэс-рэлізу

Artykuł У Вільні пройдзе фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Более трех миллионов человек посетили фестиваль «Москва на волне. Рыбная неделя»





Москва

Преступления мигрантов с рынков азербайджанского олигарха Года Нисанова продолжают шокировать Москву


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: 1 июня начнется фестиваль «Лето в Москве. Все на улицу!»



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Ирина Серегина

Концерт студии "Жерминаль"




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Муж Заворотнюк дал волю эмоциям на прощании с актрисой

Спортсмены из Химок выиграли Первенство Подмосковья по автокроссу

Для пользы тела. «Мой спортивный район» начинает летние тренировки


Миомир Кецманович

Кецманович отказался от борьбы в игре с Медведевым на "Ролан Гаррос"



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Надежда Петрова

Теннисистка Петрова: Хачанов совершил недопустимую ошибку на "Ролан Гаррос"



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России