Мара Тамковіч – пра новы фільм па матывах гісторыі Каці Андрэевай
Госця “Радыё Рацыя” – рэжысёрка Мара Тамковіч.
Artykuł Мара Тамковіч – пра новы фільм па матывах гісторыі Каці Андрэевай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Госця “Радыё Рацыя” – рэжысёрка Мара Тамковіч. Вось чытаем у сацсетках: «Даражэнькія! УВАГА! Шукаю прафесійных акторак і актораў! Для паўнаметражнага фільма па матывах гісторыі Каці Андрэевай».
РР: Праанансуй фільм, над якім ты зараз працуеш, па матывах гісторыі Каці Андрэевай. Што гэта мае быць?
Мара Тамковіч: У пэўным сэнсе гэты паўнаметражны фільм стане лагічным працягам гісторыі, якую я распавядала ў кароткаметражнай стужцы “У жывым эфіры”. Але гэтым разам я больш канцэнтруюся на гісторыі менавіта Каці. Дакладней, на гісторыі гераіні, якая інспіравана Кацяй. Бо ўсё ж такі гэта не дакументальнае кіно, гэта гульнявое кіно. Гэта для мяне вельмі важна, каб разумелі, што ўсё ж такі тое, што вы, спадзяюся, хутка пабачыце, будзе прадуктам і майго даследавання, але таксама пэўнага ўяўлення і творчай працы маёй каманды.
Галоўная гераіня, якая інспіравана Кацяй Андрэевай і ейнае каханне, ейныя адносіны, ейны муж. І таксама іншы бок сутыкнення з карнай сістэмай Беларусі, не з боку менавіта самога палітвязня, а таксама з боку чалавека, які застаецца на волі, але на волі ўмоўнай, маючы блізкага ў закладніках.
Дар’я Чульцова і Каця Андрэева – гэта журналісткі “Белсату”, якіх затрымалі падчас стрыму са двара, дзе адбываліся пратэсты пасля смерці Рамана Бандарэнкі.
-
Фота: facebook.com/novgaz
Дар’я Чульцова ўжо выйшла на волю, а Кацярына Андрэева застаецца за кратамі, паколькі ёй прад’явілі дадатковае абвінавачанне.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Мара Тамковіч – пра новы фільм па матывах гісторыі Каці Андрэевай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.