Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
Першапачатковы кошт яе будзе 130 тысяч беларускіх рублёў.
Artykuł Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У бліжэйшы час слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён. Першапачатковы кошт яе будзе 130 тысяч беларускіх рублёў.
У 2020 годзе сінагогу выкупіла мянчанка Ілона Караваева за 30 тысяч беларускіх рублёў, але пачаць рэстаўрацыю ў яе не атрымалася, таму гістарычны помнік зноў перададзены на баланс горада.
Нагадаем, што сінагога ў Слоніме – самы стары архітэктурны помнік горада над Шчарай. Сінагога была пабудавана ў 1642 годзе. Яна з’яўляецца помнікам архітэктуры эпохі барока з архітэктурна-кампазіцыйнымі прыёмамі, характэрнымі для манументальнага дойліцтва Беларусі 17-18 стагоддзяў і арыгінальным арнаментальна-дэкаратыўным вырашэннем інтэр’ера.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.