Палітвязьня Івашкова з ініцыятыўнай групы Ціханоўскай у зьняволеньні асудзілі на турэмны рэжым
У студзені суд у Магілёва ўзмацніў пакараньне палітвязьню Дзьмітрыю Івашкову. У 2021 годзе ён быў асуджаны да 6 гадоў калёніі, цяпер суд пастанавіў перавесьці яго на турэмны рэжым на 3 гады.