«Вясна» расказала пра зьняволеных, якія вярталіся з-за мяжы ў Беларусь. Іх больш за афіцыйныя лічбы
Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, пры ўезьдзе ў Беларусь у 2022 годзе «за экстрэмізм» затрымалі 52 чалавекі. Але паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам за 2022 год і пачатак 2023 года было затрымана прынамсі 58 беларусаў.