Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Февраль
2023

Агляд прэсы: чалавек сярод людзей

0

МАК адкрыты для беларускіх спартоўцаў, але пад нейтральным сцягам. Перспектывы новага прамысловага плана ЕЗ. У Вялікабрытаніі распачаліся найбуйнейшая за апошнія дзесяць гадоў забастоўкі. У Румыніі сутыкнуліся з праблемай сабак-валацугаў.

Artykuł Агляд прэсы: чалавек сярод людзей pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

МАК адкрыты для беларускіх спартоўцаў, але пад нейтральным сцягам. Перспектывы новага прамысловага плана ЕЗ. У Вялікабрытаніі распачаліся найбуйнейшая за апошнія дзесяць гадоў забастоўкі. У Румыніі сутыкнуліся з праблемай сабак-валацугаў. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

У беларускіх і расейскіх спартоўцаў з’явілася надзея на тое, што яны ўсё ж такі змогуць узяць удзел у Алімпійскіх гульнях 2024 года, але пад нейтральным сцягам. У большасці відаў спорту яны зараз не дапускаюцца да спаборніцтваў з-за вайны супраць Украіны. Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах заявіў, што недапушчэнне атлетаў да спаборніцтваў з прычыны іх грамадзянства супярэчыць Алімпійскай хартыі. На старонках еўрапейскай прэсы разгарнулася дыскусія. «А чаму тут дзівіцца?», – задаецца гіранічным пытаннем нямецкая газета Badische Zeitung.

«Добрыя сябры заўсёды дапамагаюць адзін аднаму. Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) ніколі не здабыў бы такога ўплыву і ўлады, калі б не карыстаўся нястомнай падтрымкай з боку расейскага прэзідэнта. Узыходжанне Баха на вяршыню Алімпу праходзіла паралельна з рэалізацыяй стратэгіі Пуціна па пашырэнні расейскага ўплыву ў свеце спорту. У шматлікіх спартовых асацыяцыях засядаюць расейскія функцыянеры, у шматлікія віды спорту запампоўваліся расейскія грошы: яны, уласна, працягваюць паступаць і дагэтуль! Але калі расейскі прэзідэнт топча нагамі правы чалавека, то тым самым ён разбурае і каштоўнасці спорту. Гэта, па ідэі, павінна прывесці да адмовы ад якога-небудзь сяброўства з ім. Але на Томаса Баха Уладзімір Пуцін да гэтага часу можа цвёрда разлічваць», – канстатуе нямецкае выданне.

***

У сераду Еўракамісія прадставіла свой Новы зялёны план у сферы прамысловасці. Пры дапамозе гэтага пакета Еўропа мае намер узмацніць свае канкурэнтныя перавагі ў адносінах да Кітая і ЗША. Плануецца змякчыць правілы выдзялення дзяржаўных субсідый будаўнікам электрастанцый, якія выкарыстоўваюць энергію ветру, вытворцам акумулятараў, сонечных батарэй і вадароду. Сярод іншых мераў: пераразмеркаванне нявыкарыстаных сродкаў з фондаў, прызначаных для пераадолення наступстваў пандэміі, паскарэнне зацвярджэння «зялёных» праектаў і прасоўванне гандлёвых пагадненняў. Аўстрыйская газета Wiener Zeitung аспрэчвае план.

«У галіне прамысловай палітыкі Еўропа адчувае ціск з боку ЗША і Кітая. Абодва гэтыя палітычныя і эканамічныя цэнтры жорстка канкуруюць з Еўропай у сферы тэхналогій будучыні. Менавіта таму ЕЗ цяпер мае намер хутчэй зацвярджаць экапраекты, падтрымліваць вытворчасць энергіі з альтэрнатыўных крыніц, садзейнічаць распаўсюджванню электрамабіляў і тэхналогій назапашвання энергіі, а таксама прасоўваць гандлёвыя пагадненні для забеспячэння паставак дэфіцытнай сыравіны. Эпоха, калі прамысловая палітыка з выкарыстаннем субсідый лічылася заганнай, засталася ў мінулым. Тым не менш, няма ніякіх сумневаў у тым, што новыя тэхналогіі маюць патрэбу ў пэўным аб’ёме стартавага фінансавання. Еўропа сутыкнулася з бурай глабальнай канкурэнцыі, і павінна сустрэць яе ў поўным узбраенні», – папярэджвае аўстрыйскае выданне.

***

У Вялікабрытаніі вылілася найбуйнейшая за апошнія дзесяць гадоў забастоўка з удзелам сотняў тысяч чалавек. Як бліжэйшыя да Лондана аглядальнікі ацэньваюць стан спраў у сваіх краінах? «Хваля забастовак у Вялікабрытаніі не застанецца незаўважанай у Ірландыі», – піша ірландская газета Irish Examiner.

«Цяперашняя незадаволенасць ірландцаў мае пад сабой мноства прычын, многія з якіх падобныя да тых, што маюць месца ў Вялікабрытаніі. Праблемы ў сферы жылля, катастрафічнае становішча ў сферы аховы здароўя, рост паўсядзённых расходаў, пагроза з боку ультраправых, складаная сітуацыя ў сферы дзяржпаслуг. Усё гэта падымае наступнае пытанне: ці здольная вырашыць гэтыя праблемы буйнамаштабная забастоўка працоўных? Ці здольны ірландскі прафсаюзны сектар скаардынавацца належным чынам? Магчыма, гэтыя пытанні здабудуць адмысловую значнасць, калі забастоўкі ў Вялікабрытаніі апынуцца паспяховымі, і змогуць паслужыць узорам для пераймання ў Ірландыі», – прагназуе ірландскае выданне.

***

У Румыніі разгарэлася бурная дыскусія вакол праблемы сабак-валацугаў. Каля двух тыдняў таму на ўскраіне Бухарэста ў выніку нападу зграі бадзяжных сабак загінула 43-гадовая жанчына. Гэта ўжо трэці такі выпадак у румынскай сталіцы за апошнія 20 гадоў. Жывёлы сталі такой вялікай праблемай у тым ліку і таму, што ўладальнікі сабак кідаюць шчанюкоў на вуліцы. Мясцовая прэса вінаваціць улады гарадскога раёна, у якім адбылася трагедыя. “Адміністрацыя, як заўсёды, ні пры чым”, – не сквапіцца на крытыку румынская газета Krónika.

«Перакладванне адказнасці з хворай галавы на здаровую стала вельмі распаўсюджаным сіндромам у мэрыі Бухарэста і муніцыпальных установах. На жаль, пасля цяперашняй трагедыі ні на аднаго з вінаватых так і не надзелі кайданкі. Іншыя трагічныя здарэнні, такія як пажары ў бальніцах, таксама з’яўляюцца вынікам невыканання законаў і прадпісанняў. Гаворка ідзе пра недагляды і промахі там, дзе ўлада заплюшчвае вочы, там, дзе яна працуе павярхоўна, ці дзе яна нават карумпаваная», – піша румынскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Artykuł Агляд прэсы: чалавек сярод людзей pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Бесстыковые пути делают метро Москвы комфортнее и современнее





Москва

Спортсмены Росгвардии завоевали более 10 медалей на международных и российских соревнованиях по плаванию


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин. Главное за день



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Анастасия Волочкова

Балерина Волочкова заявила, что считала Кудрявцеву подругой до критики




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Росгвардейцы обеспечили безопасность во время футбольного матча в Москве

Спортсмены Росгвардии завоевали более 10 медалей на международных и российских соревнованиях по плаванию

В 3-м туре командного чемпионата России в Сочи команда из Санкт-Петербурга победила «Темус Тим» из Москвы, счёт – 4:2


WTA

Павлюченкова и Потапова не смогли выйти в финал турнира WTA в Мадриде в парном разряде



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Матч тульского «Арсенала» и московской «Родины» закончился ничьей



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России