ЗША збілі кітайскі шар-разведчык
Амерыканскія СМІ ў жывым эфіры транслявалі знішчэнне кітайскага "шара-разведчыка".
Artykuł ЗША збілі кітайскі шар-разведчык pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Амерыканскія СМІ ў жывым эфіры транслявалі знішчэнне кітайскага „шара-разведчыка”.
ЗША збілі кітайскі паветраны шар каля ўзбярэжжа Паўднёвай Караліны. Аэрастат ляцеў на вышыні прыкладна 18 км і быў памерам з тры школьныя аўтобусы, паведамляе AP. Тэлевізійныя кадры паказалі невялікі выбух і падзенне аэрастата на паверхню Атлантычнага акіяна. Пасля падзення амерыканскія вайскоўцы паспрабуюць сабраць абломкі дзеля вывучэння.
Улады ЗША лічаць, што шар быў запушчаны з Кітая ў разведвальных мэтах. Следствам інцыдэнту стала тое, што візіт дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена ў Пекін, прызначаны на нядзелю, быў адкладзены. Кітай настойвае на тым, што гаворка ідзе пра навуковы апарат, які збіўся з курсу. Пентагон заяўляе, што не верыць гэтаму тлумачэнню, адзначаючы, між іншым, тое, што над Лацінскай Амерыкай быў заўважаны другі падобны шар.
Artykuł ЗША збілі кітайскі шар-разведчык pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.