У галерэі Тамары Саланевіч прайшла пленэрная выстава
Два мастакі – з Гайнаўкі Даніэл Грамацкі і з Коўна Валянцінас Варнас правялі ў гэтым кутку Падляшша 12-дзённы зімны пленэр.
Artykuł У галерэі Тамары Саланевіч прайшла пленэрная выстава pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Унікальная выстава адбылася ў дворыку галерэі Тамары Саланевіч у Нараўцы 4 студзеня. Два мастакі – з Гайнаўкі Даніэл Грамацкі і з Коўна Валянцінас Варнас правялі ў гэтым кутку Падляшша 12-дзённы зімны пленэр. Вынік пленэру яны прадставілі на выставе.
Кажа Катажыны Бяляўская з галерэі Саланевіч:
– Думаю, што кожны знойдзе ў гэтых краябразах, у гэтых колерах, кампазіцыях частку нашай зямлі. Таксама можна знайсці саміх сябе, бо часта гэта ўспаміны дзяцінства, успаміны пра колеры, можа нават пахі, лугі, лясы па якіх мы бегалі, а цяпер дарослымі не маем на гэта часу.
Гэта ўжо другі раз мастакі Даніэл Грамацкі і Валянцінас Варнас сярод зімы праводзяць у гэтым кутку Падляшша мастацкі пленэр. На адкрыцці выставы Катажына Бяляўская зачытала таксама ліст з падзякай ад войта гміны Нараўка Яраслава Галубоўскага, у якім ён дзячыць мастакоў за папулярызацыю турыстычнай прывабнасці Гайнаўчызны.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У галерэі Тамары Саланевіч прайшла пленэрная выстава pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.