Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Февраль
2023

Хакеісты „Мінска” дзявяты раз сталі чэмпіёнамі Беларусі па індорхакеі

0

На пляцоўцы веладрома "Мінск-Арэна" завяршыўся заключны тур чэмпіянату краіны па індорхакеі сярод мужчынскіх каманд.

Artykuł Хакеісты „Мінска” дзявяты раз сталі чэмпіёнамі Беларусі па індорхакеі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

На пляцоўцы веладрома „Мінск-Арэна” завяршыўся заключны тур чэмпіянату краіны па індорхакеі сярод мужчынскіх каманд.

Па выніках папярэдняга тура чэмпіянату ў чацвёрку найлепшых прабіліся першая і другая каманды хакейнага клуба „Мінск”, а таксама ХК „Гомель” і берасцейскі „Будаўнік”. У першым матчы паўфіналу „Мінск-1” разграміў гамяльчан з лікам 11:3, наступны паўфінал паміж „Будаўніком” і „Мінскам-2” скончыўся ўнічыю, але ў серыі булітаў мацнейшым быў сталічны калектыў. Серыі за першае і трэцяе месца турніру праводзіліся да дзвюх перамог. У „бронзавым” супрацьстаянні „Будаўнік” двойчы перамог „Гомель” – 8:5 і 12:4, а ў серыі за чэмпіёнства „Мінск-1” абодва разы абыграў прадстаўнікоў сваёй другой каманды – 6:4 і 9:5. Лепшым бамбардзірам чэмпіянату стаў Уладзіслаў Белавусаў з  „Мінск-1”, лепшым брамніка быў прызнаны Арцём Вігель з  „Мінск-2”, звання самага каштоўнага гульца быў удастоены Павел Корсік з „Мінск-2”.

Івашка згуляе на турніры ў Даласе

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка прыме ўдзел у турніры катэгорыі АТР-250 у амерыканскім Даласе з прызавым фондам 737 тысяч даляраў. У першым раундзе спаборніцтваў супернікам беларуса, які займае 74-е месца ў сусветным рэйтынгу, будзе амерыканскі тэнісіст Джэк Сок, у якога 141-я пазіцыя. У выпадку поспеху Ілья Івашка ў 1/8 фіналу згуляе з першым нумарам пасеву восьмай ракеткай свету амерыканцам Тэйларам Фрыцам.

Селязнёў стаў гульцом „Смаргоні”

22-гадовы паўабаронца Павел Селязнёў падпісаў кантракт са „Смаргонню”, за якую будзе выступаць на працягу гэтага сезона. Інфармацыяй дзеліцца прэс-служба. У мінулым сезоне хаўбек выступаў у „Лідзе”, за гэты клуб згуляў 11 матчаў, забіў адзін гол і зрабіў адну выніковую перадачу, за „Арсенал” у 10 матчах у яго на рахунку дзве выніковыя перадачы.

Абаронца Захар Волкаў далучыўся да БАТЭ

Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт барысаўскага клуба. „Жоўта-сінія” працягваюць працаваць на другім зімовым зборы. Бліжэйшы спарынг БАТЭ правядзе ў суботу, 11 лютага, на штучным полі ФК „Мінск” — канкрэтыка па суперніку будзе найбліжэйшым часам. Таксама да трэніровак з камандай падключыліся Уладзіслаў Малькевіч і Захар Волкаў, які ў мінулым годзе выступаў на правах арэнды ў расійскіх „Хімках”. „За кошт Волкава абойма футбалістаў, якія могуць вырашаць самыя высокія задачы, павінна павялічыцца – як і канкурэнцыя, што толькі плюс. Рады яго вяртанню ў каманду”, – піша прэс-служба БАТЭ.

Складзены топ-10 самых перспектыўных футбалістаў Беларусі

На сайце Bet News склалі топ-10 самых перспектыўных футбалістаў Беларусі. На першым месцы ў рэйтынгу  брамнік БАТЭ Андрэй Кудравец. Ён правёў цудоўны мінулы сезон: 14 з 25 матчаў чэмпіянату адыграў «на нуль», дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі і, паводле ацэнак Transfermarkt, падаражэў да 700 тысяч еўра. Нядзіўна, што кіраўніцтва БАТЭ адхіліла летнюю трансферную прапанову турэцкага «Каньяспора» ў памеры 300 тысяч, бо іх талент каштуе даражэй. Кантракт з БАТЭ разлічаны да канца года: застаецца верыць, што малады гулец працягне прагрэс у барысаўскім клубе і з часам паспрабуе сябе на ўзроўні лепшых ліг свету, піша выданне.  На другім месцы тэхнічны нападнік Арцём Шуманскі, які гэтай зімой змяніў БАТЭ, з якім стаў бронзавым прызёрам вышэйшай лігі, на кіпрскі „Арыс”. Клуб з Лісамола заплаціў «жоўта-сінім» за трансфер іх таленавітага выхаванца 400 тысяч еўра. За „Арыс” Шуманскі пакуль не дэбютаваў, бо амаль адразу пасля пераходу атрымаў траўму. На трэцім месцы гулец „Мінска” Данііл Душэўскі. Апорны паўабаронца меў рэгулярную практыку ў мінулым сезоне, адыграўшы за „гараджан” 26 матчаў у чэмпіянаце Беларусі. Забіў 2 галы («Слуцку» і «Нёману»), зрабіў 3 выніковыя перадачы. Душэўскі добра бачыць поле і працуе з мячом, а яго здольнасці высока ацэньвае трэнерскі штаб маладзёжнай зборнай Беларусі.

Ірвінг пяройдзе з „Брукліна” ў „Далас”

Зорны разыгрываючы Кайры Ірвінг пяройдзе з „Брукліна” ў „Далас”. Паводле інфармацыі інсайдэра Крыса Хэйнса, Ірвінг „у захапленні” ад абмену і „знаходзіцца ў чаканні” аб’яднання з лідарам тэхасцаў Лукай Дончычам. „Нэц” атрымаюць наўзамен разыгрываючага Спенсера Дзінуідзі, форварда Дарыяна Фіні-Сміта, неабаронены пік 1-га раунда драфта-2029 і два пікі 2-га раунда.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Хакеісты „Мінска” дзявяты раз сталі чэмпіёнамі Беларусі па індорхакеі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал об уникальных составах, которые поедут по БКЛ в эти выходные





Москва

Вендор технологических решений DатаРу перешел на сервис кадрового ЭДО от HRlink


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

К 2025 году в "Рудневе" планируется создать свыше 6 тысяч рабочих мест — Собянин



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Ольга Бузова

Выход в свет: Виктория Боня привела дочь-иностранку на вечеринку к Бузовой




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В Росгвардии стартовал чемпионат по боксу "Кубок Победы"

Люберчане стали серебряными призерами всероссийского турнира «Быстрый прорыв»

Кто создает «креативный код» страны?


WTA

Свёнтек прошла в полуфинал турнира WTA-1000 в Риме



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

В жилом комплексе Новое Летово в остеклении лоджий используются запатентованные системы алюминиевых профилей



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России