Беларусы Батумі: Землятрус у нас не адчуваўся
Грузінскі Батумі знаходзіцца недалёка ад мяжы з Турцыяй, дзе зранку 6-га лютага адбыўся моцны землятрус амплітудай амаль 8 балаў.
Artykuł Беларусы Батумі: Землятрус у нас не адчуваўся pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Турцыі зранку 6-га лютага адбыўся моцны землятрус амплітудай амаль 8 балаў. Грузінскі Батумі, дзе жыве вялікая колькасць беларусаў, знаходзіцца недалёка ад мяжы з Турэччынай.
Як адчулі на сабе людзі гэты землятрус, расказваюць беларускія актывісты:
–Я жыву на першым паверсе і ўвогуле нічога не адчула. Сын мой з сям’ёй жыве на 20-м паверсе – у іх люстра качалася і было вельмі страшна. Спускацца ў ліфце нельга, пешшу – страшна. І яны проста стаялі ў праёме і фактычна маліліся.
-Мы шчыра не адчулі, бо жывём на ніжнім паверсе. Для Батумі гэта звычайная справа, штурхае некалькі разоў на год. І ў прынцыпе, усе баяцца толькі першы раз. Год таму было, напрыклад, што і фіранкі хісталіся, і крэслы ездзілі. Нават на другім паверсе ўлетку было такое, сядзіш і бачыш, як драўляныя муры нахіляюцца.
Апроч Грузіі хваля землятрусу дайшла да Арменніі, дзе найбольшыя разбурэнні былі ў армянскім Гюмры (былы Ленінакан), горадзе, які і так быў амаль разбураны падчас землятрусу 1988 году.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларусы Батумі: Землятрус у нас не адчуваўся pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.