Ляксей Лявончык: Ні ў якім разе не верце камісіі «па беглых»!
У Беларусі анансавана стварэнне камісіі для працы з грамадзянамі Беларусі, якія жадаюць вярнуцца на Радзіму.
Artykuł Ляксей Лявончык: Ні ў якім разе не верце камісіі «па беглых»! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беларусі анансавана стварэнне камісіі для працы з грамадзянамі Беларусі, якія жадаюць вярнуцца на Радзіму. Заява ад грамадзян будзе разглядацца цягам трох месяцаў.
Сітуацыю каментуе сузаснавальнік ініцыятывы By_help Ляксей Лявончык:
–Не заслугоўвае ніякай увагі. Адзінае, чаго заслугоўвае – гэта папярэджання тым, хто можа павесціся на гэтую замануху. Ні ў якім выпадку гэтай камісіі верыць нельга! Гэта камісія будзе проста заслонай, там будуць весці рэй сілавікі. Кожны, хто паверыць гэтай камісіі і прыедзе ў Беларусь, яму накруцяць роўна такі тэрмін, які ўзбрыдзе ў галаву сілавікам, у залежнасці ад таго, колькі ім зорачак бракуе на пагонах.
Па словах сузаснавальніка ініцыятывы By_help Ляксея Лявончыка, на фоне такога крызісу з Беларусі працягваецца адток актыўнай часткі насельніцтва, якая на сённяшні момант складае 3-5% беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Ляксея Лявончыка
Artykuł Ляксей Лявончык: Ні ў якім разе не верце камісіі «па беглых»! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.