Лукашэнка вызваліў ад пасады кіраўніка Следчага камітэта па Менску
Сяргей Паско звольнены са службы ў запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Artykuł Лукашэнка вызваліў ад пасады кіраўніка Следчага камітэта па Менску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Аляксандр Лукашэнка 14 лютага сваім указам вызваліў ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Менску генерал-маёра юстыцыі Сяргея Паско. Указ падпісаны 14 лютага.
Сяргей Паско звольнены са службы ў запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Таксама Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем звольніў генерал-маёра міліцыі Мікалая Мельчанку са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Artykuł Лукашэнка вызваліў ад пасады кіраўніка Следчага камітэта па Менску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.