Судзяць чатырох жыхароў Паставаў, затрыманых за фота
Амаль усе яны былі затрыманыя ў лістападзе падчас «аблавы» ГУБАЗіКу ў Паставах.
Artykuł Судзяць чатырох жыхароў Паставаў, затрыманых за фота pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння, 16 лютага, пачалі судзіць чатырох жыхароў Паставаў, затрыманых за фота на дарозе падчас пратэстаў.
У судзе Партызанскага раёна Менска разглядаецца крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) у дачыненні да чатырох жыхароў Паставаў — Дзмітрыя Плешавені, Людмілы Цыбульскай, Юрыя Дзіковіча і Сяргея Ляўко. Іх справу разглядае суддзя Міхаіл Макарэвіч.
Амаль усе яны былі затрыманыя ў лістападзе падчас «аблавы» ГУБАЗіКу ў Паставах. Пазней сілавікі апублікавалі фотаздымак з затрыманымі — на ім яны стаяць на дарозе падчас акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
Вясна
Artykuł Судзяць чатырох жыхароў Паставаў, затрыманых за фота pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.