Пад Менскам у аграсядзібе АМАП затрымаў амаль 100 нелегалаў
Замежнікі прыбылі ў Беларусь з Расеі наземным транспартам і планавалі паехаць у Заходнюю Еўропу.
Artykuł Пад Менскам у аграсядзібе АМАП затрымаў амаль 100 нелегалаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Супрацоўнікі аддзела па грамадзянстве і міграцыі Менскага РУУС пры падтрымцы АМАПа ў аграсядзібе ў Міханавічах выявілі групу нелегальных мігрантаў, паведамляе прэс-служба МУС.
Затрыманыя 94 чалавекі: грамадзяне Алжыра, Афганістана, Егіпта, Емена, Ірака, Сірыі, Марока і Пакістана. Яны прыбылі ў нашу краіну з Расеі наземным транспартам і планавалі паехаць у Заходнюю Еўропу.
Беларускіх віз у іх няма. 54 замежнікі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, ім дадзенае права добраахвотнага выезду. Сямёра, якія не маюць дакументаў, затрыманыя для высвятлення асобы. У дачыненні да чацвярых разглядаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы ў сувязі з парушэннем тэрміну забароны ўезду ў Беларусь.
27 чалавек прымусова выдвараныя з краіны. Двое перададзеныя ў сталічны рэгіён для высвятлення абставін ухілення ад добраахвотнага выезду.
Artykuł Пад Менскам у аграсядзібе АМАП затрымаў амаль 100 нелегалаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.