Прэзентацыя кнігі Віктара Сямашкі «Аўтар мае рацыю заўжды» ў Варшаве
У прэзентацыі бярэ ўдзел авант-джазавы бэнд «FANTASTIC SWIMMERS». Прэзентацыя адбудзецца 18 лютага ў Старамейскім доме культуры ў Варшаве.
Artykuł Прэзентацыя кнігі Віктара Сямашкі «Аўтар мае рацыю заўжды» ў Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У суботу, 18 лютага, завітайце ў Старамейскі дом культуры (гэта ў самым цэнтры Варшавы) на творчую сустрэчу з музыкам ды паэтам Віктарам Сямашкам.
Дата: 18 лютага
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta 2, Варшава
Вас чакае канцэрт-прэзэнтацыя паэтычнае кнігі «Аўтар мае рацыю заўжды». У прэзентацыі бярэ ўдзел авант-джазавы бэнд «FANTASTIC SWIMMERS».
Віктар Сямашка — музыка, паэта, дасьледчык. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Аўтар публікацый па гісторыі беларускага джазу, авангарду, рок-андэграўнду. На музычнай сцэне з канца 1990-х гг.
Уваход вольны!
Artykuł Прэзентацыя кнігі Віктара Сямашкі «Аўтар мае рацыю заўжды» ў Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.