Асудзілі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар расейскім вайскоўцам
Суддзя Арцём Падалянец па запросу пракуроркі Святланы Пасемкі прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў).
Artykuł Асудзілі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар расейскім вайскоўцам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынеслі прысуд 65-гадоваму дырэктару крамы аўтазапчастак Віктару Макарэнку за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам РФ і назваў іх акупантамі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 190 КК («парушэнне раўнапраўя грамадзян»).
Суддзя Арцём Падалянец па запросу пракуроркі Святланы Пасемкі прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў).
Падчас працэсу стала вядома, што расейскія вайскоўцы не малі прэтэнзій да абвінавачанага, а ініцыятарам узбуджэння крымінальнай справы стаў менавіта беларускі вайсковец — Бейдзюк Дзмітрый Віктаравіч з вайсковай часткі 97035.
Artykuł Асудзілі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар расейскім вайскоўцам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.