Палата прадстаўнікоў Беларусі зацвердзіла смяротную кару за «здраду дзяржаве»
Законапраект прайшоў другое чытанне.
Artykuł Палата прадстаўнікоў Беларусі зацвердзіла смяротную кару за «здраду дзяржаве» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палата прадстаўнікоў зацвердзіла праект зменаў у Крымінальны кодэкс, які прадугледжвае ўвядзенне смяротнага пакарання за здраду дзяржаве, такая інфармацыя змешчана ў тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў Беларусі.
Законапраект прайшоў другое чытанне. Як паведамілі ў прэсавай службе Ніжняй палаты Нацыянальнага сходу, смяротная кара можа быць прыменена да «службовых асоб, якія займаюць дзяржаўную пасаду, і асоб, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, якія здзейснілі злачынства, прадугледжанае артыкулам 356 КК «Здрада дзяржаве»
Artykuł Палата прадстаўнікоў Беларусі зацвердзіла смяротную кару за «здраду дзяржаве» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.