Ці плануе ўрад Польшчы дафінансаванне культурнай дзейнасці нацыянальных меншасцяў з іншых крыніц?
З такім запытам да міністра Унутраных спраў Польшчы Марыюша Камінскага звярнуўся дэпутат польскага Сейма Адрыян Зандбэрг.
Artykuł Ці плануе ўрад Польшчы дафінансаванне культурнай дзейнасці нацыянальных меншасцяў з іншых крыніц? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ці плануе ўрад Польшчы дафінансаванне культурнай дзейнасці нацыянальных меншасцяў з іншых крыніц, чым прызначаная датацыя на рэалізацыю публічных задач? З такім запытам да міністра Унутраных спраў Польшчы Марыюша Камінскага звярнуўся дэпутат польскага Сейма Адрыян Зандбэрг.
Дэпутат звяртае ўвагу, што праз значную інфляцыю датацыі не толькі не павысіліся, а зменшыліся. Адрыян Зандбэрг прыводзіць прыклады датацый для тыднёвіка “Ніва”. Выданне ў гэтым годзе атрымала на 40 тысяч менш, чым ў 2013, такая ж сытуацыя з “Часопісам”, датацыямі для “Сяброўскай бяседы” ці “Бардаўскай Восені”. Цягам 10 гадоў мінімальная плата ў Польшчы падвысілася на 100 працэнтаў, а вартасць датацыі для нацыянальных меншасцяў рэальна зменшылася на палову.
Гэта сітуацыя датычыць усіх нацыянальных меншасцяў у Польшчы, – піша ў запыце да міністра ўнутраных спраў дэпутат ад левых сілаў Адрыян Зандбэрг.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ці плануе ўрад Польшчы дафінансаванне культурнай дзейнасці нацыянальных меншасцяў з іншых крыніц? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.