Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Февраль
2023

Гарэлік мяняе спартовае грамадзянства

0
Гарэлік мяняе спартовае грамадзянства

Дыяганальная "Ленінградкі" Анастасія Гарэлік расказала аб рашэнні завяршыць выступы за зборную Беларусі па валейболе.

Artykuł Гарэлік мяняе спартовае грамадзянства pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Дыяганальная „Ленінградкі” Анастасія Гарэлік расказала аб рашэнні завяршыць выступы за зборную Беларусі па валейболе.

Фота VK „Ленінградка”

Гутарка з валейбалісткай адбылася ў праграме „Спорт-кадр” на канале „Беларусь 5”. Яшчэ ў сакавіку мінулага года Анастасія Гарэлік  атрымала расейскі пашпарт. „Спартовае грамадзянства яшчэ не памяняла, але гэта ўсё ў працэсе.

Клуб спытаў, ці гатовая памяняць спартовае грамадзянства для паляпшэнні ўмоў. Каб і для клуба было лепш, каб не лічылася легіянерам. Яны прапанавалі такія ўмовы, і вырашыла, што так. Сваю кар’еру ў зборнай Беларусі я вырашыла завяршыць. Ні за адну зборную – ні Беларусі, ні Расеі – выступаць не буду.” , – патлумачыла сваё рашэнне Анастасія Гарэлік.

Брэсан сышоў з клуба другога дывізіёна Бразіліі

Экс-форвард барысаўскага БАТЭ і зборнай Беларусі Рэнан Брэсан прыняў рашэнне скасаваць кантракт з бразільскай „Крысіумай”.

34-гадовы нападнік знаходзіцца ў пошуку новага клуба.
— Сканчаю свой цыкл у „Крысіуме” не так, як жадалася, але нягледзячы ні на што, заўсёды ставіў клуб вышэй за ўсё. Прафесіяналізм і павага былі і будуць маім асабістым брэндам. Ад усяго сэрца дзякую за гэты кароткі, але вельмі інтэнсіўны перыяд, – напісаў Брэсан у сябе ў інстаграм.

Форвард „Гомеля” Ілля Жукоўскі дыскваліфікаваны на адзін матч

Судзейскі камітэт ФХБ разгледзеў эпізод з парушэннем правілаў нападнікам „Гомеля” Іллём Жукоўскім на 19-й хвіліне матча з „Хімікам”, які адбыўся 22 лютага. Вывучыўшы відэазапіс гульнявога моманту, Судзейскі камітэт ФХБ вырашыў пакінуць без зменаў матч-штраф за „падсечку”, накладзены на Іллю Жукоўскага, а таксама пастанавіў дыскваліфікаваць форварда на адну гульню.

Ён не дапаможа сваёй камандзе ў заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату супраць „Лакаматыва”, які заўтра пройдзе ў Гомелі.

„Юнацтва” ўпершыню за восем гадоў завершыць рэгулярны чэмпіянат не вышэй за трэцяе месца

Сталічны хакейны клуб «Юнацтва” завершыць рэгулярны чэмпіянат ніжэй за другую пазіцыю ўпершыню з 2015 года. У тым годзе сталічны клуб таксама стаў трэцім, а ў фінале плэй-оф саступіў „Шахцёру”, які тады выйграў і рэгулярны сезон. Гэта стала вядома за два матчы да фінішу рэгулярнага чэмпіянату. Незалежна ад зыходаў паядынкаў з „Брэстам” і „Лідай”, „Юнацтва” застанецца трэцім. Нават калі мінчане дагоняць па колькасці ачкоў „Шахцёр” і „Нёман”, якія ідуць наперадзе, яны саступяць ім па выніках вочных двубояў.

За апошнія шэсць гадоў пераможца рэгулярнага чэмпіянату двойчы не здолеў стаць чэмпіёнам у плэй-оф, у абодвух выпадках „Юнацтва” саступала ў фінале „Нёману” і „Металургу”.

Сабаленка выйграла 13 матчаў запар з пачатку года – такой серыі не было ні ў каго 8 гадоў

Другі нумар сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка застаецца непераможнай у 2023 годзе. З пачатку года беларуска выйграла 13 матчаў запар. Апошні раз падобная серыя мела месца 8 гадоў таму, калі Серэна Уільямс пачала 2015 год, перамогшы 24 разы запар.

Нагадаем, Сабаленка ў пачатку года выйграла турнір у Адэлаідзе, затым пацвердзіла клас, стаўшы пераможцай Australian Open.

Зараз беларуска працягвае пераможную хаду, выйшаўшы ў чвэрцьфінал турніру ў Дубаі, дзе сустрэнецца з чэшкай Барбарай Крэйчыкавай.

Галкіпер зборнай Беларусі скасаваў кантракт з „Аль-Ахлі”

Брамнік зборнай Беларусі Вячаслаў Салдаценка скасаваў кантракт з „Аль-Ахлі”. Адна з прычын – невыкананне катарскім клубам умоў пагаднення, паведамляе тэлеграм-канал „Bysport”. Такім чынам, пабыўка Салдаценкі ў Катары атрымалася кароткатэрміновай. Вячаслаў перабраўся ў „Аль-Ахлі” са швейцарскай „Аміцытыі” толькі ў пачатку студзеня.

„Барселона” перамагла „Пік” у гандбольнай Лізе чэмпіёнаў

Гандбалісты іспанскай „Барселоны” працягнулі бяспройгрышную серыю ў Лізе чэмпіёнаў. У сваім перадапошнім матчы папярэдняй групы B дзейныя пераможцы перамаглі на сваёй арэне венгерскі „Пік” з Сегеда з лікам 35:25. Для гандбалістаў „Барсы” гэта 12-я вікторыя ў 13 праведзеных сустрэчах.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Гарэлік мяняе спартовае грамадзянства pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин поздравил жителей Москвы и ветеранов с Днем Победы





Москва

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о доступности популярных туристических объектов


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин поздравил жителей Москвы и ветеранов с Днем Победы



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Песня

Песня под Ключ. Купить Песню под Ключ. Запись Песни под Ключ.




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге про финал Всероссийской олимпиады школьников

Пресс-служба «Лужников» опровергла информацию о концерте Канье Уэста в Москве

Турнир по пляжному волейболу «ЮМР ОПЕН» прошел в Краснодаре


Стефанос Циципас

Паула Бадос и Стефанос Циципас расстались | Виды спорта



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Несколько автомобилей столкнулись в Можайском районе



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России