Дэлегацыя ад Беларусі прагаласавала супраць рэзалюцыі Генэральнай Асамблеі ААН аб вайне ва Ўкраіне
Беларусь стала адной зь сямі краін, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі надзвычайнай сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН аб неабходнасьці вываду расейскіх войскаў і аднаўленьня міру ва Ўкраіне.