На запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці - без экзаменаў. Мінадукацыі вызначыла пералік
У пералік увайшлі найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, пры паступленні на якія ва ўстановы адукацыі, што рэалізуюць праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, па-за конкурсам залічваюцца асобы, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, органаў пагранічнай службы і прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) у год прыёму або ў годзе, што папярэднічаў году прыёму.