Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Февраль
2023

Агляд прэсы: калі няма пераможцаў

0

Дыягназ Беларусі паводле Аляксея Навальнага. План мірнага ўрэгулявання: што задумаў…

Artykuł Агляд прэсы: калі няма пераможцаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Дыягназ Беларусі паводле Аляксея Навальнага. План мірнага ўрэгулявання: што задумаў Кітай? Пасыл прамовы Пуціна перад Федэральным сходам. Расея прыпыняе ўдзел у дамове СНУ-III. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Аднадумцы Аляксея Навальнага спадзяюцца , што пасля публікацыі ягоных «15 тэзісаў» пра ваенныя злачынства Расеі, будуць знятыя ўсе прэтэнзіі да яго наконт імперства. Тым больш, што Навальны прыводзіць у прыклад неімперскую Беларусь, якая ўдзельнічае ў агрэсіі супраць Украіны і мае дыктатара ва ўладзе», – піша расейскае незалежнае выданне Graniru.

«Канешне, ступені ўедзлу ў вайне ва Украіне ў абедзвюх краін розныя. Тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца як ваенны плацдарм, але беларускае войска не прымае непасрэднага ўдзелу ў вайне, нягледзячы на дэфіцыт жывой сілы ў Расеі і няздольнасць пераламаць сітуацыю на фронце на сваю карысць. Лукашэнка мае ўсе падставы сумнявацца ў лаяльнасці беларускага грамадства, і войска як яго часткі. У гэтым сэнсе беларускія пратэсты былі не марныя, хоць і скончыліся татальным разгромам. Колькасць толькі вядомых палітвязняў у Беларусі ў тры з паловай разы вышэйшая, чым у Расеі. Гаворка пра абсалютны лік. Улічваючы, што насельніцтва менш у 15 разоў, розніца і зусім каласальная. Парадаксальна, але ў Беларусі часцей і больш жорстка пераследуюць за падтрымку Украіны. Беларусы знаходзяцца пад больш жорсткім прэсінгам, не ўдзельнічаючы пры гэтым у вайне. А Лукашэнка – імперскі сатрап, якога яшчэ ў далёкім 1996 годзе выратаваў ад імпічменту расейскі палітычны дэсант. У 2020 годзе спатрэбіліся ўжо войскі на граніцы з Беларуссю. Ён уяўляе сабой нуль без палачкі без расейскай падтрымкі. Аднак, відавочна, што Беларусь жадаюць пакінуць сабе ў якасці суцяшальнага прыза пасля паразы ва Украіне», – папярэджвае расейскае выданне.

На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы высокапастаўлены кітайскі прадстаўнік Ван І заявіў пра тое, што яго краіна прадставіць праект па мірным урэгуляванні ва Украіне. Пасля Ван І нанёс візіт і ў Маскву. Афіцыйная прэзентацыя плана намечана на 24-га лютага. Расейскі МЗС заявіў, што шануе намаганні Пекіна. Украіна ў сваю чаргу адзначыла, што распрацавала ўласны план мірнага ўрэгулявання і аддае яму прыярытэт. Хаця Кіеў і падкрэсліў, што адкрыты і для іншых ідэй. Прэса разважае пра тое, якія мэты ставіць перад сабой Пекін. Расейская газета Коммерсантъ тлумачыць, з якой мэтай прыязджаў Ван І.

«Яго мэта – паслаць Маскве выразны сігнал, што супрацьстаянне Расеі і Захаду, якое працягваецца, у цэнтры якога апынулася Ўкраіна, становіцца ўсё больш балючым і што стварае ўсё больш праблем для Кітая. Пекін, які нясе страты з-за разбурэння лагістычных ланцужкоў сусветнага гандлю і шматлікіх рэстрыкцыяў, адчувае відавочны дыскамфорт. Выстаўленыя Захадам «чырвоныя сцяжкі», за якія нельга заходзіць, кожны раз змушаюць КНР ламаць галаву над тым, як гэтую сітуацыю абыходзіць. Таму Пекін і не хоча чакаць, калі сітуацыя вырашыцца: ён мае намер спрабаваць спрыяць яе больш хуткаму вырашэнню», – падкрэслівае расейскае выданне.

У аўторак прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выступіў з пасланнем да Федэральнага сходу. У сваёй прамове ён у чарговы раз усклаў віну за вайну ва Украіне на Захад, якая працягваецца. Па словах Пуціна, Расію немагчыма паставіць на калені, выкарыстоўваючы ваенныя або эканамічныя рычагі. «Пуцін абарваў усе сувязі з Еўропай», – канстатуе харвацкая газета Jutarnji list.

«Ён апусціў заслону, якая хавае цяпер Еўропу, і ізаляваў Расею ад еўрапейскіх каштоўнасцяў. Ён прадэманстраваў страх, фрустрацыю і комплекс непаўнавартаснасці ў адносінах да культуры і грамадства Еўропы, у якія Расея і расеяне таксама ўносілі свой уклад і якія яны таксама дапаўнялі і ўзбагачалі. Пуцін спаліў усе масты, якія вядуць да цывілізацыйна-культурна-духоўнага круга, да якога, безумоўна, належыць і Расея. Але ён аспрэчыў усё гэта, і ператварае Расею ў рэнегат, які выракаецца ад ўласных цывілізацыйных каранёў. Пуцін накіраваў расейцам наступны пасыл: адмоўцеся ад Еўропы, там няма для вас нічога, акрамя дэкадэнцтва, разбурэння і заняпаду. Расейцаў, якія з’ехалі на Захад, Пуцін назваў здраднікамі і «лёкаямі еўрапейцаў», – падкрэслівае харвацкае выданне.

Расія мае намер прыпыніць свой удзел у Дагаворы аб стратэгічных наступальных узбраеннях (СНУ-III), які да гэтага часу абавязваў Маскву і Вашынгтон да абмежавання і скарачэння арсеналаў стратэгічнай ядзернай зброі. «Прыпыненне, аднак, не азначае выхаду з гэтай дамовы», – заявіў Пуцін. Еўрапейская прэса разважае аб магчымых наступствах. «Гэтая заява нічога па сутнасці не змяніла», – такое меркаванне выказвае брытанская газета The Guardian.

«Няхай усё гэта гучыць вельмі трывожна і драматычна, але ў рэчаіснасці тым самым проста фармалізуецца сітуацыя, якая і так мае месца паміж дзвюма ядзернымі звышдзяржавамі з канца 2022 года. Тады Расея адмяніла сустрэчу з ЗША, падчас якой планавалася абмеркаваць аднаўленне ўзаемных інспекцый, прыпыненых на час пандэміі. Афіцыйнае закрыццё асноўнага форуму для дыялогу па ядзернай зброі выклікае шкадаванне, паколькі павялічвае рызыку аднаўлення ядзернай гонкі, але, прынамсі, абодва бакі зараз сапраўды ведаюць, як ідуць справы і якую пазіцыю займаюць яны самі і іх візаві», – адзначае брытанскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд прэсы: калі няма пераможцаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин поздравил москвичей с Днем России





Москва

Инго Экосистема стала победителем национальной премии FinTech Awards Russia


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин поздравил москвичей с Днем России



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Надежда Бабкина

В Ярославле ждут Надежду Бабкину на бесплатные концерты




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В районе Вороново появится новый крупный стройкластер

6-летняя девочка сломала позвоночник, прыгая на батутах в Москве

Файзуллаев рассказал, что тратит порядка $5 тысяч за месяц жизни в Москве


Александр Зверев

Испанец Алькарас выиграл у Зверева и стал победителем Roland Garros



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Названы популярные у россиян авиа- и ж/д направления в День России



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России