“Наша слова.pdf” прысвяціла Тыдню роднай мовы
Свежы нумар электроннага тыднёвіка “Наша слова. рdf” амаль поўнасцю прысвечаны Дню роднай мовы.
Artykuł “Наша слова.pdf” прысвяціла Тыдню роднай мовы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Свежы нумар электроннага тыднёвіка “Наша слова. рdf” амаль поўнасцю прысвечаны Дню роднай мовы. Ён пачынаецца з Лідчыны, дзе першымі напісалі беларускую дыктоўку жыхары вёскі Мінойты. А пасля дыктоўкі ім спяваў бард Сяржук Чарняк.
У Менскай бібліятэцы № 1 літаратурны клуб „Экватар” прадставіў імпрэзу „Вітаем лютаўскія святы!”, прысвечаную святочным датам, што адзначаюцца ў апошнім зімовым месяцы. На мерапрыемстве прысутнічалі пісьменнікі, журналісты, навукоўцы, музыканты, бібліятэчныя супрацоўнікі, а таксама выкладчыкі і навучэнцы архітэктурна-будаўнічага і энергетычнага каледжаў сталіцы. Вядоўцам імпрэзы быў паэт, пісьменнік, журналіст, кіраўнік літаратурнага клуба „Экватар” Вячаслаў Корбут. Выступоўцы літаратурна-музычнай сустрэчы распавядалі на працягу вечарыны пра розныя лютаўскія святы і чыталі адпаведныя творы. Сам жа спадар Вячаслаў сваё выступленне прысвяціў Міжнароднаму дню роднай мовы.
Напрыканцы вечарыны весяліў публіку яркі і эпатажны паэт, празаік і бард Юрась Нераток.
Па традыцыі Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея таксама прыняў удзел у падтрымцы роднай мовы, да якой заклікаў заходнебеларускі паэт Валянцін Таўлай, які жыў калісьці ў гэтым доме. У Доме-музеі пастаянна гучыць родная беларуская мова і сёння. Само сабой напрошваецца, каб гэтую любоў да яе, яе гучанне перадалося ў сэрцы і іншым, хто сюды наведваецца. Гэтым разам адбылася 16-я Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Як ніколі, у доме паэта яна была арганізавана ў два этапы. Тэксты чытаў навуковы супрацоўнік музея Алесь Хітрун.
“Наша слова” публікуе таксама цікавыя артыкулы пра сувязь беларусаў з індзейцамі, пра жыццё і творчасць Максіма Гарэцкага, пра Антона Луцкевіча як перакладчыка, і шэраг іншых матэрыялаў. Поўнасцю свежы нумар “Нашага слова” чытайце тут.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł “Наша слова.pdf” прысвяціла Тыдню роднай мовы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.