Мокры снег, туман і галалёдзіца. Якое надвор'е чакаць у першыя дні вясны
"Люты развітаецца з намі марозным надвор'ем. З паступленнем у нашу краіну халодных паветраных мас з паўночных шырот тэмпература паветра ноччу ў апошні дзень зімы панізіцца, а дзённыя максімумы будуць вагацца ад слабага мінуса да слабага плюса", - расказалі ў Белгідрамеце.