Павел Латушка: Гэта сур’ёзная страта для наступальных узбраенняў Расейскай Федэрацыі
Прадстаўнік аб'яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка лічыць, што атака на аэрадром у Мачулішчах - справа беларускіх партызан.
Artykuł Павел Латушка: Гэта сур’ёзная страта для наступальных узбраенняў Расейскай Федэрацыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На беларуска-расейскай мяжы ўзмоцнены кантроль, грунтоўна правяраюць усіх, хто выязджае. Сілавікі другія суткі запар трасуць кожную машыну, глядзяць дакументы. Меркавана такая пільнасць непасрэдна звязаная з учарашняй дыверсіяй на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах пад Менскам.
Прадстаўнік аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка лічыць, што атака на аэрадром у Мачулішчах – справа беларускіх партызан.
– Вы памятаеце, што беларускія партызаны спынялі цягнікі на пачатку вайны ў Гомельскай і Берасцейскай абласцях. Цяпер партызаны здзейснілі гэтае дзеянне, яны пашкодзілі расейскі самалёт А-50. Гэта самалёт радыёлакацыйнай разведкі і навядзення на цэлі, які пастаянна стартаваў з аэрадрома Мачулішчы, калі наносілі ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны. І гэта сур’ёзная страта для наступальных узбраенняў Расейскай Федэрацыі.
Увечары ў нядзелю стала вядома пра атаку дронаў на вайсковы аэрадром у Мачулішчах пад Менскам. Арганізацыя былых беларускіх сілавікоў ByPol узяла на сябе адказнасць за гэтую атаку. У тэлеграм-канале арганізацыі пішуць, што ў выніку двух выбухаў пацярпелі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджана авіёніка і радыёлакацыйная антэна.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Павел Латушка: Гэта сур’ёзная страта для наступальных узбраенняў Расейскай Федэрацыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.