Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі заснаваў новую ўзнагароду — «Партызанскі Народны Крыж»
Новая ўзнагарода — гэта нагрудны ганаровы знак, якім будуць ушаноўваць дзеячоў беларускага партызанскага і падпольнага руху за акцыі, накіраваныя на аслабленьне і ліквідацыю ўлады акупацыйнай адміністрацыі, адзначаецца ў паведамленьні.