Беларускі гурт “Atesta”выступіць у Варшаве
Таксама імпрэзу падтрымаюць бэнды Захавана&NIKO TerazTu, Syntrig і калектыў з Украіны RVAN.
Artykuł Беларускі гурт “Atesta”выступіць у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі гурт “Atesta” у суботу, 4-га сакавіка, выступіць у Варшаве. Таксама імпрэзу падтрымаюць бэнды Захавана&NIKO TerazTu, Syntrig і калектыў з Украіны RVAN.
“Для канцэрту мы падрыхтавалі акустычны сэт”, – распавядае вакалістка гурта “Atesta” Уля Паўловіч.
-На гэтым канцэрце ад “Atesta” можна будзе пачуць усяго толькі сем песень. Гэта будуць акустычныя песні. Але гэта не тая акустыка, якая ўжо была ў Варшаве. Тады была больш электрычная акустыка. Выкананне будзе больш жывым.
Канцэрт гуртоў адбудзецца ў клубе “BarBaazar” (Zabkowska 12). Пачатак у 21:00.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускі гурт “Atesta”выступіць у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.