Са жніўня 2020 году ня менш за 11 выдавецтваў і выдаўцоў зьехалі зь Беларусі за мяжу. Чым гэта пагражае
Прыпыніла сваю дзейнасьць выдавецтва «Зьміцер Колас», якое спэцыялізуецца на перакладах на беларускую мову сусьветнай паэзіі, прозы, драматургіі. Прааналізавалі, як ідзе «зачыстка» недзяржаўных выдавецтваў.