Генеральны сакратар ААН сустрэўся з Зяленскім
Падчас свайго трэцяга візіту ва Украіну з пачатку вайны Гутэрыш сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім для перамоў аб падаўжэнні збожжавай здзелкі.
Artykuł Генеральны сакратар ААН сустрэўся з Зяленскім pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Генеральны сакратар ААН прыбыў у Кіеў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Антоніу Гутэрыша, адказваючы на пытанне інфармацыйнага агенцтва dpa.
Генеральны сакратар ААН прыбыў у сталіцу Украіны ноччу. Падчас свайго трэцяга візіту ва Украіну з пачатку вайны Гутэрыш сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім для перамоў аб падаўжэнні збожжавай здзелкі. Кантракт на экспарт украінскага збожжа праз кантраляванае Расеяй Чорнае мора заканчваецца 18 сакавіка, і ААН настойвае на чарговым яго падаўжэнні.
СМІ паведамлялі, што Украіна пачала анлайн-перамовы з партнёрамі аб падаўжэнні Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы, накіраванай на тое, каб Кіеў мог працягваць пастаўкі збожжа на сусветныя рынкі. Расея заявіла, што пагодзіцца на прадаўжэнне Чарнаморскага збожжавага пагаднення толькі ў тым выпадку, калі будуць улічаны інтарэсы яе ўласных сельгасвытворцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Генеральны сакратар ААН сустрэўся з Зяленскім pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.