Лукашэнка 12-13 сакавіка зробіць афіцыйны візіт у Іран
У Тэгеране кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі. Раней, у час сустрэчы на палях саміту ШАС у Самаркандзе 16 верасня 2022 года, лідары дзвюх краін даручылі знешнепалітычным ведамствам інтэнсіфікаваць адносіны і правесці іх рэвізію.