«Чэхія супраць беднасці»
Пад такім лозугам у суботу, 11 сакавіка, у Празе адбылася антыўрадавая акцыя пратэсту.
Artykuł «Чэхія супраць беднасці» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пад такім лозугам у суботу, 11 сакавіка, у Празе адбылася антыўрадавая акцыя пратэсту. Арганізатары анансавалі далейшыя акцыі пратэсту, калі іх патрабаванні не будуць прынятыя ўладамі.
У дэманстрацыі на плошчы Вацлава ўдзельнічала каля 10 тысяч чалавек. Як ладзіла створаная летась пазапарламенцкая партыя «Права, павага, прафесіяналізм» (РПО). Яе старшыня, юрыст і былы намеснік кіраўніка Чэшскага футбольнага саюза Йіндржых Райхл (Jindrzich Rajchl) заклікаў да поўнай нацыяналізацыі энергетычнага гіганта CzEZ і да склікання мірнай канферэнцыі па Украіне.
Райхл і іншыя спікеры адкінулі сцвярджэнні ўрадавых палітыкаў, што ўсе крытыкі дапамогі Украіне з’яўляюцца прарасейскімі тролямі.
Удзельнікі неслі чэшскія сцягі і транспаранты з патрабаваннем адстаўкі правацэнтрысцкага кабінета Пятра Фіялы.
Завяршаючы асамблею, Райхл абвясціў, што калі ўрад не прыме ўмовы (ROP), у т.л каб не даць аператарам сацыяльных сетак абмяжоўваць свабоду выказвання меркаванняў, 16 красавіка адбудзецца яшчэ адна дэманстрацыя, пасля якой адбудзецца блакаванне дзяржаўных будынкаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł «Чэхія супраць беднасці» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.