Зменены парадак афармлення і разгляду дакументаў аб дзяржрэгістрацыі, ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў
Закон прыняты для ўдасканалення падыходаў да пытанняў стварэння і дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Палажэнні, якія змешчаны ў ім, з аднаго боку, дазволяць узняць на больш высокі ўзровень развіццё партыйнага будаўніцтва і грамадзянскай супольнасці ў краіне, а з другога - актывізаваць работу палітычных партый.