"Удзельнічалі ў "Зарніцы", займаліся добраўпарадкаваннем". Чаму школьнікам цікавыя патрыятычныя клубы
Урачыстая цырымонія адкрыцця ваенна-патрыятычнага клуба "Пагранічнае братэрства" 13 сакавіка пачалася з прыняцця вучнямі школы прысягі. Дзеці пакляліся быць сумленнымі, дысцыплінаванымі, смелымі і мэтанакіраванымі. Пасля клятвы іх прынялі ў клуб.