У Варшаве адкрыецца выстава карцін рэпрэсаваных беларускіх мастакоў
Усе творцы вымушана пакінулі Радзіму, большасць з іх адбылі турэмны тэрмін.
Artykuł У Варшаве адкрыецца выстава карцін рэпрэсаваных беларускіх мастакоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Варшаве адкрыецца выстава карцін рэпрэсаваных беларускіх мастакоў. Усе творцы вымушана пакінулі Радзіму, большасць з іх адбылі турэмны тэрмін.
“Выстава “Вітанкі з Беларусі” адлюстроўвае жыццёвы погляд і рэакцыю на апошнія падзеі ў краіне”, – распавядае суарганізатар імпрэзы, прадстаўнік арт-рэзідэнцыі „Дом Творцаў” Сяржук Доўгушаў.
-Так супала, 17-га сакавіка 17 мастакоў, якія былі рэпрэсаваныя і частка з іх адбыла турэмныя тэрміны – па 2 – 2,5 гады зняволення, частка звольнена з працы, і гэтыя мастакі ўсе вымушана пакінулі Беларусь. Але ёсць яшчэ такі ўсім вядомы палітык Павел Севярынец. Ён па сённяшні дзень знаходзіцца ў турме. І да нас патрапілі яго малюнкі, якія мы таксама прадставім. Вось менавіта будзе нечаканым, вельмі пранізлівым тое, што будуць паказаны малюнкі палітвязняў.
На выставе будуць прадстаўленыя не толькі мастацкія творы, але і відэа-арт, карціны на адзенні, інсталяцыі і інш.
Вернісаж адбудзецца ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11) у пятніцу, 17 сакавіка. Пачатак у 19:00. Падчас імпрэзы пройдзе і дабрачынны аўкцыён.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве адкрыецца выстава карцін рэпрэсаваных беларускіх мастакоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.