Горадзенскі аблвыканкам прапанаваў касьцёлам у Дзень Канстытуцыі памаліцца аб «міры, прымірэньні і яднаньні народа Беларусі»
У касьцёлах Горадзенскай вобласьці сёньня, у Дзень Канстытуцыі, у малітву вернікаў дададуць просьбу «аб міры, прымірэньні і яднаньні народу Беларусі». Як піша сайт katolik.life, гэта было зроблена на просьбу ўладаў вобласьці.