Суд у Беластоку скасаваў пастанову пра перайменаванне адной з вуліц у гонар «Вольнай Беларусі»
Закон быў парушаны, калі назва часткі вуліцы "Электрычнай" была зменена на вуліцу "Вольнай Беларусі" - такое рашэнне прыняў Ваяводскі адміністрацыйны суд у Беластоку.
Artykuł Суд у Беластоку скасаваў пастанову пра перайменаванне адной з вуліц у гонар «Вольнай Беларусі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Закон быў парушаны, калі назва часткі вуліцы „Электрычнай” ў Беластоку была зменена на вуліцу „Вольнай Беларусі” – такое рашэнне ў чацвер (16/03) прыняў Ваяводскі адміністрацыйны суд у Беластоку. Ён адмяніў пастанову Рады горада з гэтай нагоды, прынятую ў верасні 2022 года. Пастанова страціла сілу.
У чацвер Ваяводскі адміністрацыйны суд разгледзеў скаргу жыхаркі гэтай вуліцы, былой „Электрычнай”, цяпер „Вольнай Беларусі”. Гэта частка вуліцы, дзе апроч кварталаў і ўстаноў знаходзіцца яшчэ і консульства Рэспублікі Беларусь. Жыхарка ўсумнілася ў спосабе прыняцця гэтай рэзалюцыі, яна хацела, каб яна была адменена.
Пасля прыняцця гэтай пастановы Радай горада Беластока больш за 60 жыхароў шматкватэрных дамоў на гэтай вуліцы падпісаліся пад пратэстам да гарадскіх уладаў. Адзін з жыхароў звярнуўся са скаргай у Адміністрацыйны суд.
У чацвер суд разгледзеў і прыняў да разгляду скаргу на пастанову радных ад 26 верасня 2022 г. і прызнаў пастанову несапраўднай. Суд палічыў істотным парушэнне заканадаўства, указаўшы перш за ўсё на недахопы ў змесце абгрунтавання гэтай пастановы.
Вуліца „Электрычная” знаходзіцца ў самым цэнтры Беластока. Фундацыя TUTAKA ад імя беларусаў, якія жывуць у горадзе, звярнулася да гарадскіх уладаў з просьбай змяніць назву яе часткі (ад вуліцы Варшаўскай да Яна Клеменса Браніцкага).
Гаворка ішла пра сімвалічнасць размяшчэння, бо на гэтай вуліцы знаходзіцца консульства Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт горада ўнёс праект пастановы, які быў прыняты: „за” – прагаласавалі васемнаццаць чалавек, „супраць” — трое, сем – устрымаліся. Галоўнае, што назва вул. „Электрычная” мае гістарычны характар, бо яе можна знайсці на картах горада 1935 года.
Паводле „Радыё Беласток” і Польскага прэсавага агенцтва
Фота: Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Суд у Беластоку скасаваў пастанову пра перайменаванне адной з вуліц у гонар «Вольнай Беларусі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.