Як жыве Хмяльніцкі падчас вайны?
Расейская агрэсія супраць Украіны цягнецца 386 дзён. Пра тое, што адбываецца зараз ва ўкраінскім горадзе Хмяльніцкі, распавёў аналітык цэнтру "Бункер-ІНФО "Іван Жэведзь.
Artykuł Як жыве Хмяльніцкі падчас вайны? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З цягам часу людзі прызвычайваюцца да ваеннага стану. У сувязі з прылётамі ракет сацыяльная інфраструктура можа зачыняцца на каранцін, але ў астатні час – звычайнае жыццё.
Пра гэта распавёў аналітык цэнтру „Бункер-ІНФО”, які цяпер знаходзіцца ў горадзе Хмяльніцкі ва Украіне, Іван Жэведзь:
-Хмяльніцкі быў дужа спакойным горадам, бо прылёты былі на пачатку вайны. Апошнія 2 – 3 месяцы яны пачасціліся, прычым, былі прылёты з ахвярамі. 31 снежня загінула дзяўчына ад таго, што быў прылёт. Было яшчэ пару прылётаў. Літаральна два тыдні таму загінулі двое супрацоўнікаў МНС.
Расейская агрэсія супраць Украіны цягнецца 386 дзён. Расейцы заклапочаныя пошукам новых вайскоўцаў, якія могуць паехаць на фронт, хоць і не была аб’яўленая чарговая хваля мабілізацыі. Украінцы трымаюць абарону на прыфрантавой тэрыторыі, але апошнія тыдні без значных зменаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Як жыве Хмяльніцкі падчас вайны? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.