Саўмін на паўгода ўвёў ліцэнзаванне экспарту льновалакна
У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне экспарту льновалакна. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 сакавіка 2023 года нумар 183, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.