У Беластоку ў клубе Beer&History абмеркавалі міфы і стэрэатыпы паўстання 1863 года
Пра міфы, якія ствараліся і працягваюць стварацца вакол паўстання, распавёў гарадзенскі краязнаўца і публіцыст – Уладзімір Хільмановіч.
Artykuł У Беластоку ў клубе Beer&History абмеркавалі міфы і стэрэатыпы паўстання 1863 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У гістарычным клубе Beer&History ў Беластоку адбылася чарговая сустрэча на тэму паўстання 1863 года. Гэтым разам гаварылі пра міфы і стэрэатыпы, якія ствараліся і працягваюць стварацца вакол таго паўстання.
Пра гэта распавядаў гарадзенскі краязнаўца і публіцыст Уладзімір Хільмановіч:
-За апошнія 15 гадоў беларуская гістарыяграфія зрабіла вельмі важныя і важкія крокі і па сутнасці змагла развеяць пераважную бальшыню гэтых міфаў. Гэта міфы розныя. Гэта класава сутнасны міф, гэта міф нацыянальны, міф канфесійны, гэта міф дачыненняў і супярэчнасцяў паміж белымі і чырвонымі. І тыя гісторыкі і краязнаўцы, якія цягам гэтых 15 гадоў даследавалі паўстанне і выпусцілі кніжкі, яны зрабілі вельмі канцэптуальны ўнёсак у даследаванне паўстання.
Гэтая сустрэча стала адной з шэрагу гістарычных імпрэзаў, прысвечаных 160-м угодкам паўстання 1863 – 64 гадоў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку ў клубе Beer&History абмеркавалі міфы і стэрэатыпы паўстання 1863 года pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.