Паўліна Вітушчанка: Мы лічым важным працаваць з супольнасцю
Пра дзейнасць Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча распавяла яго куратарка Паўліна Вітушчанка.
Artykuł Паўліна Вітушчанка: Мы лічым важным працаваць з супольнасцю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вечар памяці Францішка Аляхновіча, сустрэча з перакладчыцай Ганнай Янкутай, курсы жаночай самаабароны, „Гуканне вясны”, чытанне жаночай паэзіі…
І гэта далёка не поўны спіс мерапрыемстваў, якія ўжо прайшлі цягам сакавіка, ці яшчэ плануюцца ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча, – распавяла яго куратарка Паўліна Вітушчанка:
-Мы займаемся трошку больш шырокай сферай дзейнасці, чым звычайна займаюцца музеі ў сучаснай рэчаіснасці. Мы лічым, што важна працаваць з супольнасцю. Для сучасных музеяў такі кірунак даволі не чужы. Супольнасць ёсць асноўнай жыццядзейнай сілай мемарыяльных інстытуцый. Таму мы займаемся, канешне, спадчынай і яе захаваннем.
Сачыць за афішай асноўных мерапрыемстваў Віленскага беларускага музея можна праз спецыяльна створаныя суполкі ў сацыяльнай сетцы фэйсбук.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Паўліна Вітушчанка: Мы лічым важным працаваць з супольнасцю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.