Вайскоўцы з аўтаматамі стаялі на выездах з Гародні
Яны правяралі кожны аўтамабіль.
Artykuł Вайскоўцы з аўтаматамі стаялі на выездах з Гародні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
19 сакавіка вайскоўцы з аўтаматамі стаялі на выездзе з Гародні і правяралі кожны аўтамабіль, – распавяла чытачка MOST-медыя. Учора ў Гародні сілавікі застрэлілі іншаземца. Гэта было па адрасе вуліца Курчатава, 5.
“Загінулы аказаўся замежны грамадзянін, які «з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказаў узброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група “А” – гэта цытата з паведамлення КДБ.
У той жа вечар з’явілася інфармацыя, што да службовага дома кіраўніка Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка на вуліцы Свярдлова прыехала міліцыя, службы размініравання з сабакамі.
На праўладным рэсурсе “Спутнік” цяпер з’явіўся матэрыял, у якім са спасылкай на нейкіх спецыялістаў паведамляюць, што беларускія праваахоўнікі сарвалі буйную дыверсійную аперацыю замежных спецслужбаў, якія закінулі на тэрыторыю Беларусі падрыхтаванага баевіка ў складзе дыверсійнай групы. І што цяпер нібыта ідзе распрацоўка ўсіх чальцоў гэтай групы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вайскоўцы з аўтаматамі стаялі на выездах з Гародні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.