Мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі за каментар у працоўным чаце
У судзе Астравецкага раёна асудзілі Паўла Дубава паводле арт. 370 КК.
Artykuł Мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі за каментар у працоўным чаце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У судзе Астравецкага раёна асудзілі Паўла Дубава паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Багдановіч прызначыў Паўлу адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у карпаратыўнай суполцы адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак напісаў каментар на беларускай мове, у якім патлумачыў, што «наш сцяг бела-чырвона-белы», а існуючы назваў «усход сонца над балотам».
Вядома, што Павел напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйсу, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.
Artykuł Мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі за каментар у працоўным чаце pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.