У ЗША ў выніку страляніны ў школе загінулі 6 чалавек. Нападніцу забілі
У амэрыканскім горадзе Нэшвіл, штат Тэнэсі, раніцай у панядзелак адбылася страляніна ў хрысьціянскай прыватнай школе. Загінулі шэсьць чалавек: трое дзяцей і трое дарослых. Ёсьць параненыя, іх завезьлі ў бальніцы.