Насельніцтва Беларусі за 2022 год скарацілася амаль на 55 тысяч чалавек
За тры гады Беларусь страціла каля 200 тыс. чалавек насельніцтва. Насельніцтва Менска на 1 студзеня склала 1995471 чалавек.
Artykuł Насельніцтва Беларусі за 2022 год скарацілася амаль на 55 тысяч чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2023 года склала 9200617 чалавек. Такія звесткі распаўсюдзіў Белстат.
У параўнанні з 1 студзеня 2022 года насельніцтва краіны паменшылася на 54 907 чалавек. У 2021-м колькасць жыхароў краіны зменшылася на 94,1 тыс. чалавек, а ў 2020-м – на 60,6 тыс. Такім чынам, за тры гады Беларусь страціла каля 200 тыс. чалавек насельніцтва, паводле даных статыстыкі.
Гарадское насельніцтва на 1 студзеня склала 7,212 млн. чалавек. Яно зменшылася на 19,69 тыс. чалавек. Сельскае насельніцтва скарацілася на 35,2 тыс. чалавек і склала менш за 2 млн – 1988212 чалавек.
Насельніцтва Менска на 1 студзеня склала 1995471 чалавек. За год яно зменшылася на 1082 чалавекі.
Artykuł Насельніцтва Беларусі за 2022 год скарацілася амаль на 55 тысяч чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.