Беларускі олдбойзбэнд “Дрымон” прэзентуе кампазіцыю “Небакрай”
“Гэтай песняй мы пачынаем знаёміць з матэрыялам, які вельмі хацелі выдаць яшчэ два гады таму”, - зазначаюць музыкі.
Artykuł Беларускі олдбойзбэнд “Дрымон” прэзентуе кампазіцыю “Небакрай” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
“Гэтай песняй мы пачынаем знаёміць з матэрыялам, які вельмі хацелі выдаць яшчэ два гады таму”, – зазначаюць музыкі.
Працягвае вакаліст калектыву Ілля Маліноўскі:
– Калі шчыра, то ў нас ёсць такая традыцыя – вытрымаць песню, каб яна паляжала гадоў 10 на паліцы, а тады ўжо нешта з ёй рабіць, выдаваць і г.д. Так не хацелася, але, на жаль, так атрымліваецца. Таму як непасрэдна нараджалася гэтая песня, то вельмі складана сказаць. Памятаю, што яна змяніла некалькі працоўных назваў, памятаю, што давялося напісаць некалькі тэкставых «рыбаў», таму што мы пераключаліся на нейкія іншыя трэкі, і ў выніку забывалася тое, што было накідана мной падчас рэпетыцый, гублялася, а яшчэ былі такія часы, што вельмі часта даводзілася чысціць тэлефон.
“Зусім хутка будзе працяг, а пакуль рушым разам за Небакрай!” – прапануюць музыкі.
Пачуць песню цалкам можна па спасылцы: https://onerpm.link/256789031138
Цалкам размова:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускі олдбойзбэнд “Дрымон” прэзентуе кампазіцыю “Небакрай” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.