Рада Еўропы прыняла беспрэцэдэнтнае рашэнне па Беларусі
Рада Еўропы прыняла беспрэцэдэнтнае рашэнне: замарозіла ўсе кантакты з афіцыйным Менскам і ўстанавіла супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі, прызнаўшы іх прадстаўнікамі краіны і народа.
Artykuł Рада Еўропы прыняла беспрэцэдэнтнае рашэнне па Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Пад эгідай кантактнай групы Рады Еўропы па супрацоўніцтве з Беларуссю нядаўна адбылася першая сустрэча, на якой абмяркоўвалася сітуацыя ў беларускіх незалежных медыя ў выгнанні і патрэбы незалежнай журналістыкі.
Раней дэмакратычныя сілы разам з грамадзянскай супольнасцю пачалі працу над фармалізацыяй адносін з Радай Еўропы. У выніку летась у верасні была створаная кантактная група Рады Еўропы па Беларусі. Ад імя Беларусі ў ёй выступаюць 10 чалавек — прадстаўнік Ціханоўскай, прадстаўнік Аб’яднага пераходнага кабінета, дэлегат Каардынацыйнай рады і сем прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
Artykuł Рада Еўропы прыняла беспрэцэдэнтнае рашэнне па Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.